У сувязі з драматычнымі падзеямі ў Беларусі – падаўленьнем мірнай маніфэстацыі, арыштам больш як 1000 чалавек, зьбіцьцём людзей, ўчыненым антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі, Беларускі Дом у Варшаве абвесьціў збор сродкаў для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі – сем’ям арыштаваных і затрыманых падчас апошніх падзей у Беларусі.
Зьвяртаюся з вялікай просьбай на знак салідарнасьці разьмясьціць на сваёй старонцы і распаўсюдзіць гэтую інфарцацыю пра збор ахвяраваньняў?:
Беларускі Дом у Варшаве абвяшчае збор сродкаў для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі – сем’ям арыштаваных і затрыманых падчас апошніх падзей у Менску і іншых гарадах краіны.
Перакажы сродкі на рахунак:
Fundacja Bialoruski Dom
IBAN: PL 03 1160 2202 0000 0002 4468 1407
SWIFT: BIGBPLPW
Тытулам: Darowizna na cele statutowe – pomoc represjonowanym
Матэрыяльная дапамога сем’ям затрыманых і арыштаваных грамадзянскіх актывістаў асабліва патрэбная зараз, калі ў часе ператрусаў канфіскуюцца ўсе знойдзеныя ў хатах грошы. А сваякі мусяць аплочваць адвакатаў і перадачы ў турму, апроч утрымання ўласнага жыцця.
Беларускі Дом будзе рэгулярна інфармаваць аб атрыманых ахвяраваннях і аб іх выкарыстанні.